Працуе кожны нас сумленна
За хлеб, што маем на стале, –
Паклон вам нізкі, хлебаробы,
Паклон вам, людзі, на сяле!
Вялікі дзякуй – хлебапёкам,
Хто булкі смачныя пячэ, –
Хай справа лічыцца нялёгкай,
Аднак – пачэсная яшчэ!
Спраў і мужчынскіх, і жаночых,
Карысных спраў – не палічыць,
Але прафесіяй – рабочы –
Імкнуцца часам даражыць.
Працуе кожны ў нас сумленна
(Сумленне ставіцца ў залік!),
У працы – вопыт пакаленняў
І сэнс жыцця наш на зямлі.
Ты агляніся – палюбуйся,
Як родны край памаладзей,
На ўсёй прасторы Беларусі
Няма нядбайнасці нідзе!
І тут, і там – новабудоўлі,
Грукочуць цягнікі да станцый,
Гудуць камбайны рана ў полі
(А дзеці – вучацца ў школе!),
Для ўсіх занятак ёсць і праца.
А будзе праца – будзем з хлебам,
А будзе хлеб – і песня будзе.
За шчасце жыць пад мірным небам
Бясконца ўдзячны часу людзі!
Свидетельство о публикации №121101607052