Перад Чорнай Брамай
У роспачы спынюся.
Пражыла сумленна.
Смерці не баюся.
Усё жыццё рабіла
Цяжка і пакорна,
Ролю сваю грала
Проста бездакорна.
У доўгай белай сукні,
Быццам прывід нейкі,
Адганю сумненні,
Жахі, смутак едкі.
Грукаю што моцы
І кажу я прама:
"Забярыце ў вечнасць."
Не прымае Брама.
Свидетельство о публикации №121101501079