Лiцьвiнцы
Жамчужных зубак рад -
Нібыта сонейка зайшло
У мой забыты сад!
Пацвердзіў зроку малахіт,
Як смоль чорныя бровы -
Не мроя гэта і не міт,
А райскі сон вясковы!
Ён сніцца будзе па начах
І будзе не забыты,
Бо ззяюць у яе вачах
Венеры малахіты!
Стан яе вецер не сагне,
Хоць стройны, як сцяблінка
І зрокам хлопец не міне,
Бо прыгажосць - ліцьвінка!
Свидетельство о публикации №121101305842