Добрай ранiцы
Прывецім восень мы, прывецім і вясну.
Плывуць аблокі белыя, як параходы,
Трэба прызнаць, што нам іх не вярнуць.
Як не вярнуць гадоў той маладосці,
Калі шчаслівымі былі мы на ўсе сто.
Шукалі ў звыклым шчасця, прыгажосці,
Чакалі птушак з вырай, як лістоў –
Ад нашых любых, верных і адзіных,
Хто ў горад з;ехаў грошай зарабіць...
Любілі вёску мы – маленькую радзіму,
Тут пачыналі гнёзды свае віць…
Але прыйшла аднекуль "перастойка",
І перакроіла жыццё на новы лад.
Шукалі клад – не там капнулі толькі…
Затое вось спакусаў зараз шмат.
Усім патрэбны грошы. І каб болей!
Тады ты пан, і чорт табе не брат.
Нам далі волю – ды не тая воля,
Не той у спешцы вырасцілі сад…
На лекі дзеткам па людзях жабруем,
Закінулі навуку – гандаль перамог.
Чужыя жвачкі нейчыя жвакуем,
Не цэнім тое, што паслаў нам Бог.
Прыгожая ў нас моладзь. Церпяць людзі.
Адна на ўсіх Айчына – адзін лёс!
Не ўпэўнены, што заўтра з намі будзе,
Ды верыцца ў спагаду ад нябёс!
Свидетельство о публикации №121101202072