Тут мы бывалi не аднойчы...
мы бывалі
не аднойчы,
тут
на Купалле
апускалі у ваду вяночкі,
тут
мы вясну гукалі у канцы зімы
і масленку спраўлялі,
тут
танчылі, спявалі –
нібы маленькага Купалу калыхалі,
тут
мы страчаліся, кахалі,
тут
мы купаліся ў вадзе святога для усіх нас месца,
хаця б у сне,
мы застанемся назаўсёды
тут,
каб моц яго заўсёды наталяла сэрца
таго, хто ў сэрцы беларус.
Фота: Валерый Вядрэнка (Рэспубліка Беларусь), апублікавана ў Facebook 08.10.2021 г.
Свидетельство о публикации №121100905237
Шон Маклех Патрик 09.10.2021 22:20 Заявить о нарушении
Люба Солошина 11.10.2021 11:04 Заявить о нарушении