Жоутай замецi мiж прысадамi...

***
Жоўтай замеці між прысадамі
На дарозе майго жыцця
Зноў душою і сэрцам рады я,
Нібы моманту забыцця.

Між прысадамі, між прысадамі
Я па замеці зноў брыду,
Зноў душою і сэрцам рады я,
Забываюся пра бяду.

Жоўтай замеці, жоўтай замеці
Я малюся ў каторы раз,
І ўсплывае з далёкай памяці
Бестурботны дзяцінства час.

Жоўтай замеці між прысадамі
На дарозе майго жыцця
Зноў душою і сэрцам рады я,
Нібы моманту забыцця…

04 – 09. 10. 2021 г.


Рецензии
Глыбокі верш. Псіхалагічна цікава.

Шон Маклех Патрик   09.10.2021 22:24     Заявить о нарушении
Дзякуй за такую ацэнку! Верш просценькі, недасканалы, некалькі разоў паўтараецца слова "зноў"... Верш пра восень, асенні сум, пра прыгажосць і дэпрэсіўнасць жыцця адначасова... Не лепшы мой верш, мякка кажучы. Але яшчэ раз дзякуй!

Юрий Боровицкий   10.10.2021 10:25   Заявить о нарушении