Ягады i дзецi

Ягады і дзеці
У лесе ля крынічкі
Выраслі сунічкі-
Духмяныя, салодкія
Маленькія сястрычкі.
У гарлачык іх збяру
Ды Рыгору падару.
Хай расце маленькі брацік
Да вясёлкі ўгару.

На балоце зранку
Працуе Ганка,
Збірае журавіны
Для Яся і Аліны.
Мама зварыць смачны морс,
Перастане чмыхаць нос.

Язык сіні, чорны твар,
Рукі нібы ў рукавіцах.
Гэта маленькі Рыгор
У лесе смакаваў чарніцы.
21 лістапада 2020г


Рецензии