Гароднiна

Пад дажджом намок
Зялёны агурок,
І чырвоны памідор
Кроплі з жывата абцёр.
А барвовы бурак не дурак-
У зямлю схаваўся,
Зверху толькі хвост застаўся.
З ім морква- у глебе галава.
Цыбуля, нібы бабуля,
Сядзіць на градзе наперадзе.
Ідзе Сярожык, нясе кошык.
- З такім ураджаем гародніны
Не будзе сям'я галодная!
21 лістапада 2020г


Рецензии