Бабулiн сшытак
Ў дарозе,
дома,
на таку…
Калі зацірку гатавала,
Кашулю шыла мужыку.
Душа спявала ад любові
Да родных ніў,
Да сенажацяў.
Спявала – калі цвіў бульбоўнік…
Ці – пахла хлебам печаным ў хаце.
Душа спявала ўжо з тае прычыны,
Што сонца ўстала – разбудзіла птушак!
І кожны ранак радаваў жанчыну,
Як заплятала косы
У малых пястушак!
Спявала – белючы палотна,
Ірвала лён
Ці жала жыта...
Таму заўжды, як на душы маркотна,
Гартаю зноў бабулін сшытак.
Распазнаю
Нязграбны почырк,
Чытаю ўзнёслыя і шчырыя радкі –
І чую птушак ранніх пошчак,
І бачу ў жыце васількі…
І постаць, бачу, па-над люлькай,
Бялізну ў сенях на шнурах…
Жанчына стала хай бабулькай,
Але не скажах па радках –
Што развучылася дзесь мысліць…
Не ўмела верш каб абрабіць.
Не цяжка час на міг прыблізіць –
Жывым
Паэта
Уявіць!
Свидетельство о публикации №121100804926