У Беларусi Божы Сын
Прыходзіць час збіраць каменне,
Бо час мінуўся — раскідаць,
Даўно абуджана сумленне, —
Стаіць напагатове раць!
І ловіць гукі чуйным слыхам,
Свідруе зрокам далячыні, —
Мільён стаіўся, ледзьве дыхае,
Гатовы ўмерці за Айчыну.
Гатовы выбухнуць раптоўна,
Нібы сто тысяч Хірасім,
Гасподзь не дзеле ўсім пароўну,
Бо ў Беларусі — Божы Сын.
Зямля-Юла, ваўчком круціся,
Твой зорны высвяціўся час.
З далоняў Госпада спусціўся
Саспелы Яблыневы Спас.
19.08.2021г. 11.40.
Свидетельство о публикации №121100802421