Амаль Пра свабоду слова

Брахаў сабака на ланцуг,
На злую долю,
Што не пускае ён у луг
А ўсяк няволіць.
Брахаў штодзень па белым свеце,
Змаўкаў, калі давалі есці.
Калі ж стары зусім ён стаў,
Яго знялі ад ланцуга,
І прэч пагналі са двара.
Прыйшла пара, рашыў кабель,
І зведаў волі жорнаў:
Цяпер не кормяць.


Рецензии