Прывидныя гоншчыки у небе

ПРЫВІДНЫЯ ГОНШЧЫКІ Ў НЕБЕ
                Любові і Расмусу
1.
Шлях на Поўнач.Балтыка.Мора Баранца.Атлантыка.
Прыйсьці.Спазнаць.Быць пад абаронаю Скандыі.
Прывідныя гоншчыкі ў небе лятуць -
                пад дугою званочкі рэйнбоу,
Эф Бі Ай Эй,Эф Бі Ай Оў! Прывідныя гоншчыкі болю.
2.
Магутны статак чырванавокіх быкоў мяне даганяе ў небе,
як толькі  ўвайду я ў салон летака,вяртаючыся на Радзіму.
Эф Бі Ай Эй.Эф Бі Ай Оў! Ох як жа другая Радзіма крыўдуе!
3.
Усеўся я ў мяккае ўтульнае крэсла,прышпіліў рамяні бясьпекі,
а праз вачніцы ілюмінатараў проста ў душу зазіраюць барвовыя
                вочы Лёсу.
Эф Бі Ай Эй.Эф Бі Ай Оў!На вышыні 10 тысяч над роўнем мора
мне сьняцца гарачыя плёсы Дзьвіны і партызанскі марш па
                Альманскіх балотах.
4.
Эф Бі Ай Эй.Эф Бі Ай Оў!Ідзём на пасадку,паведамляе пілот.
Ты страпянуўся і нагадаў сабе:не забудзься  прывітаць
                Радзіму,як толькі ўвойдзеш у аэрапорт.
5.
Эф Бі Ай Эй.Эф Бі Ай Оў! Прывідныя гоншчыкі ў небе.
                Вечная Пагоня паміж Усходам і Захадам.
І так бязьлітасна пахне на ўзьлеску чабор.
Пахне чабор.
07.10.2021,Bod;,Nordland


Рецензии