Вер - не дарма
Нават калі зноў паветра няма,
Сонца - няма, ды паштовак - няма...
Нават калі зноў навокал турма.
Нават калі зноў ня спіцца ў ночы.
Нават калі кулакамі грукоча,
З рыкам: "М***цыя!" - нішчыць фанеру,
Нелюдзь, ушчэнт разбіваючы дзверы.
Раней быў экстрым, а цяпер - экстрэмізм.
Яшчэ адзін "ізм", як ф*шызм-к*мунізм.
Без літасці суддзі штампуюць паперы,
У душах людзей абуджаючы звера.
Зброя ў руках ёсць ня толькі ў бандытаў.
За бітага зараз даюць двух нябітых...
Кроплі вады точаць камень штодня.
Дровы падкінь да надзеі агня.
Вер, як паверыў апостал Фама.
Вер да апошняга - ўсё не дарма.
30.10.2021
© Горец
https://instagram.com/sergiy.mel
Свидетельство о публикации №121100704582