На бэбi шоу

Анатоль Кудласевіч
НА БЭБІ ШОЎ
(дзіцячая песенка)
Час надыйшоў!
Хутчэй спяшаемся на свята.
На бэбі шоў
Ужо збірацца нам пара.
На бэбі шоў
Сягоння возьмем маму з татам,
На бэбі шоў
Паклічам дзетак са двара.

Калі захочаш быць артыстам
І на эстрадзе выступаць,
Калі сябруеш з полькай, твістам, —
Прыходзь спяваць і танцаваць.
На бэбі шоў кіруюць дзеці —
Гуляй вясёлая гурма.
Ты паглядзі, што ў цэлым свеце
Такога свята больш няма.

Эй, бэбі шоў!
Навокал танцы, пляскі, песні —
Грай, бэбі шоў!
Тут водзяць дзеці карагод,
Эй, бэбі шоў!
Прыняць удзел у ім пачэсна,
Грай, бэбі шоў —
І не канчайся цэлы год.

Калі тужліва нос павесіў,
То не пазбавіцца бяды —
Прыходзь да нас з гуллівай песняй,
Хоць раз наведайся сюды.
Развесялім нуду любую,
Наш бэбі шоў, ну проста цуд!
Мы тут спяваем і танцуем,
І нат спаборнічаем тут.

Калі прыйшоў,
То раздзяліў тым нашу радасць —
На бэбі шоў
Адной усмешкай будзе больш.
Наш бэбі шоў —
Не проста таленту парады,
Эй, бэбі шоў!
Та наша доля і любоў.
P.S. Калі б на старонцы, аддрукаванай яшчэ на “Ятрані” не было пазначана аўтарства, то нізавошта не паверыў бы, што я пісаў гэты тэкст у сярэдзіне дзевяностых. У галаве нават мелодыя круціцца. Пэўна, прасіў Уладзімір Казбанаў, царства яму Нябеснага, і пісаў на рыбу. Насамрэч шчыра дзякую Губазікаў. Набываем з Веранікай новыя звычкі, пазбаўляпемя хібаў і заган, прывычныя раней рэчы цяпер робім па-новаму.


Рецензии