***

Баюся заўтрашняга дня:
У першы раз жыцця баюся.
Мне кажа ўся мая радня,
Што я штодня з сістэмай б'юся.

А я нясу сваё святло,
Пішу свой верш на сэрцы людзям.
Бяру надзею ад вятроў,
З якімі мы спадзеў здабудзем.

Кранаю струны вольных сноў,
Спяваю для Палесся песьні.
Трымаю дзён сваіх вясло,
Каб хвалі чоўн да волі несьлі.

Па-над Айчынай чорны дзень --
Няма тут больш свабоды слова.
Плыве мой човен па вадзе --
Яму плысці пакуль не сорам.

Куды сягоння мы ідзём,
Чаго чакаем ад Айчыны?
Не разарве маўчанне дзёрн,
Не паглядзіць на свет вачыма.

Наш дзень раптоўна анямеў --
Баяцца роднай мовы людзі.
Дубовы чоўн нясе мяне
Да волі той, што край здабудзе.

07.10.2021. Заслаўе


Рецензии