Вязынка

Сюды,
дзе распраўляюць годна плечы старадаўнія дубы,
дзе ў жаўцізну і барву клёны апранаюцца увосень,
дзе кожнаю вясною ў карагодах карагодзяць “я” і “мы”,
дзе гнуцца – не здаюцца пад наваламі вятроў з усіх бакоў
ствалы маўкліва-летуценных дрэў,
дзе з аднаго, нібы гнязда, камля-карэння
у неба мкнецца
сем ствалоў,
наўкол якіх шмат іншых, што растуть тут так – сямейна,
схіляючыся кронай-галавою адзін да воднага
у спёку й слоту
і абдымаючы і малодай, і кручкаватай састарэлай галіной-рукою
ўсялякага, хто лёсам жыць наканаваны побач,
сюды,
да родных векапомных камянёў,
дзе пецярнёй кляновага ліста
аблашчана уся наўкол замшэлых і зсівелых валуноў зямля,
дзе яблыневы сад
скідае ноччу ў цішыці свае дарункі,
каб наталіць-зачараваць духмяным –
ад зайцоў, ці прашчураў – сардэчным пачастункам,
дзе людзі суцяшаюцца цяплом, святлом і даўніною,
дзе ёсць Купалы дух са мною...

Сюды
мая душа заўжды імкнецца,
адсюль
натхненне жыць
бярэ штодня і сэрца.



Фота: Валерый Вядрэнка (Рэспубліка Беларусь), апублікавана ў Facebook 6.10.2021 г.


Рецензии