***
Ноч вар'ятаў напружыць слых.
Набліжаецца акупацыя --
Больш не вернуцца ў край буслы.
Прыляцяць да гняздоўяў "аисты"
І "скворцами" стануць шпакі.
З суму высахне дуб разгалісты,
Што ўглядаўся на плынь ракі.
Палыновымі стынуць pосамі
І Чарнобыль, і Астравец...
Людзі хворыя ходзяць з косамі
Па счарнелай, бы ноч, траве.
Не вар'яты яны, не вернікі,
А манкурты сваёй зямлі.
Прамянялі свой лёс на пернікі
Абяцаныя у Крамлі.
Падманулі народ мой здраднікі.
У тых пернікаў -- горкі смак.
Стануць хутка блiнамі дранікі,
Пачарнее жыццё, бы мак.
21.09.2019. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121100604629