Вязень
Турма -- Айчынай і жаною.
Я -- вязень вечнае любові --
Жыву й канаю з ёй ад болю.
Хтось скажа мне: сам вінаваты --
Скруціў сабе Айчыну з ваты.
-- Яе няма! -- Вось, дзе прычына --
Не любіць больш дзяцей Айчына.
Яе з народам, як халопаў
Прыдбаў той пан, што сцерлядзь лопаў.
А хто ж прадаў яе паночку
За сала шмат і спірту бочку?
Той праўды нам ніхто не скажа,
Бо праўда чорная, як сажа.
Айчына думак больш не лечыць --
Яна народ зямлі калечыць.
Той пан -- вар'ят з усіх вар'ятаў.
Яго сам д'ябал нам пасватаў,
Каб за любоў мы неслі кару
І не знайшлі для шчасця пару.
У нас няма зямлі, а вера
Даўным-даўно прадажнай стала.
Няма страшней на свеце звера,
Што п'е той спірт і топча сала.
08.09.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121100604619