Павуцiнне
Аплятаюць зямлю павукі.
Мы жывём у балоце і ціне,
Дзе пасохлы хмызняк і сукі.
Не сагнеш тут жывую ялінку,
Што ад багны цябе адарве.
Каб ніхто з нас не крыкнуў, ні пікнуў --
Цар-павук над балотам жыве.
Для яго -- мы не людзі, а мухі.
Ён гатовы з нас высмактаць кроў,
Каб памерлі ад болю і скрухі,
Не пабачылі вольных вятроў.
Той павук нас хапае за рукі,
Цягне ў сетку старых і дзяцей.
Боскі свет стаў зусім блізарукі --
Ён для нас павуцінне пляце.
22.09.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121100604614