Дзень калi святло пральецца

Сёння кожны з нас чакае
Дзень, калі святло пральецца
Над самотным нашым краем,
Каб суцешыць думы, сэрца.

Гэты дзень святочным будзе --
Ён уздыме нашу годнасць.
Мы адчуем, што мы -- людзі,
Што мы дыхаем свабодна.

Колер думак нашых белы
З веры боскай вырастае.
Ён сыноў вітае смелых,
Што супроць рэжыму ўсталі.

Там, сярод мільёнаў сэрцаў --
Сэрца вольнай Беларусі.
Вольны шлях не страціў сэнсу --
Ён сыйсці рэжым прымусіў.

Нават той, хто веру страціў,
Сёння дзень вітае новы.
Сталі мы ўсе сёстры, брацці,
Што ўзгадалі продкаў мову.

Кроч наперад, мой народзе! --
Вер у дзень свайго яднання.
Думай вечна аб Свабодзе:
Думай з вечара да рання.

23.09.2021. Сінкевічы


Рецензии