Канстанцiну Cевярынцу

Кавід не лётае над намі,
Бы рой пчаліны над вясной.
Нябачны вірус сэрцы раніць
Вялікай ранаю скразной.

Здаецца жыў, паветрам дыхаў,
Збіраў у лесе маслякі.
Узгадваў хату, поле, выган,
Ды побач з лёсам скразнякі...

Жыццё прайшло раптоўна, хутка,
Нібыта дзень, а потым -- ноч...
Лаза ў вадзе не стала гнуткай --
Сярод зімы за новай кроч.

Ён чуў з дзяцінства бацькаў голас,
Які казаў: сынок, твары!
Брыняў на ніве зернем колас --
Ён аб Радзіме гаварыў.

Асенні дзень святлом праліўся
На творчы шлях, на творчы лёс.
Няма з той восені больш выйсця  --
Душа імкнецца да нябёс.

01.10.2021. Заслаўе


Рецензии