***

Пакуль не зразумее кожны,
Хто нішчыць маці-Беларусь,
Датуль  не чуць нам голас Божы
І несьці думаў цяжкі груз.

Пакуль мы будзем выракацца
Сваіх святыняў і святых --
Датуль нас будзе нішчыць праца
І забіраць свабоды ўздых.

Пакуль мы волю не здабудзем
І вольны гімн не запяём --
Мы не народ, мы праста людзі,
Што ў часе страцілі сваё.

Пакуль саджаюць люд за краты --
З кален не ўзнімецца мой кут.
Счарнее лёс, счарнеюць хаты,
Памрэ Айчына ад пакут.

02.10.2021. Заслаўе


Рецензии