На купалле

Я скачу праз агонь. Ачышчаю ім цела.
Я хаджу па вуголлі купальскае ночы.
Ты сказаць штосьці важнае сёння хацела --
Толькі словы твае мне прамовілі вочы.

І не важна , што ноч дагарае вуголлем --
Яна ў сэрцах каханых спявае
жыццё.
Мы рукамі цяпло да пачуцяў прыгорнем,
Каб пачуць трапяткое двух сэрцаў біццё.

28.09.2019. Заслаўе


Рецензии