Дай мне белыя крылы

Дай мне белыя крылы,
Я ўзлячу па-над краем.
Ён мяне не адрынуў --
Птушка крыллямі грае.
Над чырвоным світанкам
Песьня вольная льецца.
З ёй кружляе над ранкам
Беларускае сэрца.

Прыпеў.
Слухай, слухай, дзяўчына,
Слухай, слухай, хлапеча:
Гэта наша Айчына
Вольным крыллем трапеча.
Узніміся паглядам,
Падтрымай яе крылы
Песьняй белага саду,
Што вясну не адрынуў.

Далучайся да неба,
Далучайся да волі,
Калі сэрцу патрэбна --
Крыллем стануць далоні.
Намалюем на небе
Беларускія словы,
Каб світанку малебен
Стаў для краю асновай.

Прыпеў.
Слухай, слухай, дзяўчына,
Слухай, слухай хлапеча --
Гэта наша Айчына
Вольным крыллем трапеча.
Узніміся паглядам,
Падтрымай яе крылы
Песьняй белага саду,
Што вясну не адрынуў.

02.10.2021. Заслаўе


Рецензии