Вайна чынуш

Змяніўся мір вайной чыноў --
Вайна ідзе на  Беларусі.
Яе пакрытае чало
Чарнее хусткаю у скрусе.

Ідуць праз мытнікаў заслон
Іракцаў стомленыя ногі.
Прапусцяць іх без лішніх слоў --
Для іх адкрытыя дарогі.

Людей, што збеглі ад вайны,
За грошы ў Беларусь прывезлі.
Забралі пашпарт, каб яны
Назад "дакумент" не прынеслі.

Абагачаецца рэжым
На тых, хто хоча жыць іначай.
У пастку бедны люд бяжыць --
Шукае ў ёй спадзеў, удачу.

Ідзе мігранская вайна:
Вайна рэжыму супраць санкцый.
І не людзей у тым віна,
Што дрот памежны стаў кусацца.

Вядзе іх шлях праз Беларусь,
Каб распачаць вайну ў Еўропе.
Яны, нібы двухсоты груз
Пагрузлі ў палітычны попел.

Няма надзей ні тут, ні там --
На паласе нейтральнай восень.
А на душы так многа траўм,
Нібы слядоў на іх дарозе.

03.10.2021. Заслаўе


Рецензии