Д яблау час
Кожны з іх ад нас хавае грэх.
Разам з ім расце, квітнее здрада,
Што ў народзе выклікае смех.
Беларусь, што робіцца з табою?
Дзе ты столькі катаў узяла?
Стогнуць людзі, стогне край ад болю --
Дзе ні глянь -- сцяной расце мана.
З кожным днём дужэюць яе хвалі.
Падмываюць лёсаў берагі.
Мы ў мане той веру пахавалі
І пад ёй схавалі ўсе грахі.
Д'яблаў час усіх людзей калечыць.
Ён ніколькі не шкадуе тых,
Хто Айчыне падстаўляе плечы,
Аддае ёй веры кожны ўздых.
Д' яблаў час знішчае самых лепшых:
Так калісьці знішчыў ён Хрыста.
Беларусь, твая малітва ў вершы!
Беларусь, Ён прад табой устаў.
03.10.2020. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121100604486