Вуголлi надзеi
І клічуць народ мой да волі, да зменаў,
Ніякай сістэме не знішчыць, не сцерці,
Бо наша адзінства сягоння ўзаемна.
Пакуль сіла вогнішча думкі трымае:
Прыцягвае вочы, прыцягвае ночы --
Ніколі не згасне надзея над краем,
Бо ў слове тым вечным ёсьць позірк прарочы.
Мы сталі вуголлем, што печ сагравае,
Каб дом беларускі не выстыг ніколі.
Цяпло нашых сэрцаў пачуцці кранае --
Каб светлыя мары імчалі да волі.
Падкінь на вуголле бярэмак надзеі --
І ноч пасвятлее, і сонца зайграе.
Калі між сабою мы дровы падзелім --
Мы ўбачым не ночы -- світанак над краем.
05.10.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121100604468