Адзiнства

Дакраніся сваёю рукою
Да маёй шматпакутнай Радзімы.
Дай ёй сілы, надзеі, спакою:
Перадай -- што мы з ёю адзіны.

Без яе нам ні дыхаць, ні плакаць,
Ні смяяцца ў сяброўскім застоллі.
Без Радзімы -- жыццё, нібы плаха:
Востры цвік, што вылазіць з-пад столі.

Ён чапляе пагляд, раніць вочы,
Прымушае нас думаць аб вечным.
Сёння мы зразумелі, што хочам
Жыць з Радзімай жыццём чалавечым.

Працаваць дзеля шчасця народа,
А не секчы дубы ў Белавежы.
Нам з Радзімай патрэбна Свабода.
Мы з Радзімай Сусвету належым.

05.10.2021. Заслаўе


Рецензии