Дзедаличная сила

ДЗЕДАЛІЧНАЯ СІЛА
Дзякуй Губазікам. Столькі хлама і старызны павыкідвалі. Даўно ж вядома, што непатрбшына займае месца, якое годна заняло б нешта новае. Нічога новага не можа прыйсці ў дом, пакуль месцы занятыя. Ад старых рэчаў трэба пазбаўляцца. Думка толькі што наведала мяне: каб беларуская літаратура стала найлепшай у свеце, трэба да кожнага літаратара хаця б раз у пяцігодку (або два разы ў год, як у мяне атрымалася), насылаць ГУБАЗ з ператрусам і шмонам. Калі пачынаеш прыбірацца, вікідваеш усё лішняе і знаходзіш рэчы, якія былі схаваныя.
Вось і я толькі што натыкнуўся ў чарнавіку (у той час вазіў з сабою чарнавікі заўсёды і ўсюды, натыкнуўся на верш, які меўся быць цэлай паэмай, але як цяпер разумею, ніколі не стане такой. Бо не помню ўжо, што хацеў і як планаваў зрабіць. Магчыма, паэма страчана назаўсёды, Муза - вельмі крыўдлівая пані, не прыслухапешся, што яна нашэптвае і паказвае, - адварочваецца, а будзеш грэбаваць ёю сістэматычна, увогуле можа сыйсці і не вярнуцца.
Так што даю ніжэй пачатак страчанай назаўсёды паэмы, але ён можа мець каштоўнасць і ў такім абсечаным выглядзе:
14.11.97 г.  (ноч)
"всеясветия"
ДЗЕДАЛІЧНАЯ СІЛА.
Мой дзед не быў Дзедалам
І міфаў грэцкіх не чытаў.
Меў стол. Да хлеба з салам
Раней, казалі, наліваў,
Але не бачыў я ніколі,
Каб п'яным быў мой дзед Мікола.

Ці мала баюць, я не веру!
Хаця... Чакай! Дык гэта ж маці
Казала неяк, што за дзверы
Ўцякала баба, ці па хаце,
Як мышка бегала ад дзеда
І з крыкам: "Лісонько, ратуй!!!" -
Пад руку юрк, - "Заб'е пракляты!"

А я ўспрымаў усё, як казку,
Ды ўсё ж, відаць, тут казка-быль...
Было ўсё так: прыйшоў дахаты
Пасля работы з піларамы,
Вядома ж - стомлены, ці п'яны,
І лёг на ганку.


Рецензии