Тры кабеты
леанід ПРАНЧАК
У паэта дзве кабеты.
Гэта жонкі акрамя!
Вось такія вось сакрэты
Ёсць у кожнага імя.
Слава – першая.
Другую
Клічуць музаю спрадвек.
Я жыву і не сумую.
Бо такі я чалавек.
Ходзіць слава за паэтам
Неадступна след у след.
Ёю з радасцю за гэта
Апякуецца паэт.
Корміць, поіць, даглядае,
Апранае як найлепш,
Каб была яна такая,
Выкшталцоная, як верш.
А як вернецца дахаты
І ўмінае боршч ці суп,
У паэтавых пенатах
Муза спрытна тут як тут.
Мякка ходзіць, нібы кошка.
Таньчыць ласкі падыспань.
Не настырная, як мошка.
Грацыёзная, як лань.
Праганяю славу з хаты.
Тут яна мне не ў стру-Ю...
Даказаць, чаго я варты
З мілай юнай му-за-Ю.
Славы я спазнаў ад пуза.
Кепска мала, добра – шмат.
Вось чаму мне ў хаце муза
Падыходзіць акурат.
Селі, выпілі пакрыху,
Абмяркоўваем жыццё...
І мяняецца паціху
І настрой і пачуццё.
– Ах, як добра, што сягоння
Я прыйшла да Пранчака.
А то быў сумным Лёня,
Нібы левая рука.
Ён самотным быць не любіць,
Бо за здорава жывеш:
І кабету прыгалубіць,
І напіша добры верш!
Пра сябе, які ён добры.
Як яго шануюць тут.
Пройдзе моры, зверне горы.
Верш складзе за пяць мінут.
Муза мілая шчабеча
Пра любоў і цеплыню.
Цёпла мне ў паўзмроку свечак
Ад нязгаснага агню.
Слава грукаецца ў дзверы:
– Калі ласка, інтэрв'ю!
Шчалкапёраў да халеры,
Толькі я іх прэч ганю.
Выбягае Муза з хаты,
Па загрыўку славе шлёп…
Я заспаны і памяты,
Што мне іхні злы хіп-хоп.
Дзве кабеты ля парога
Гарлапаняць і крычаць.
– Адыдзі, пабойся Бога,
Растакую тваю маць!
Пазіраю з-за гардзіны.
Аж цікава: хто каго.
Дзве цудоўныя жанчыны.
Ім марціні, мне кагор.
Мне мірыць іх не ахвота.
– Дзеўкі, тут жа не панэль!
З іх адна – сама пяшчота,
А другая, нібы хмель.
Так жыццё маё праходзіць.
Тлум і шум у галаве.
За паэтам слава ходзіць.
Ну, а муза – з ім жыве!
Не кажу тут я пра жонку.
А таму, што мне яна
Сапсуе усю гамонку,
Не налье ў бакал віна.
Не прызнАецца нікому,
Што яна як тры ў адной:
Слава – вонкі, муза – дома,
Жонка мне само сабой.
У паэта дзве кабеты.
Гэта жонкі акрамя!
Вось такія вось сакрэты
Ёсць у кожнага імя.
05.10.2021
Свидетельство о публикации №121100602581
Кабеты.
Учу немного польский. Зову себя и всех подруг кобетами, подруги перенимают от меня, нам нравится, что мы не кто-нибудь, а кобеты.
А тут даже ещё -- кабеты.
Мне исключительно утешительно встретиться с ними!
Ионина Татьяна 17.02.2024 20:32 Заявить о нарушении
Леонид Пранчак 13.03.2024 11:11 Заявить о нарушении