Знаходка...
Каля сметніка ў суботу
Бёг Мікола на работу.
Раптам бачыць: чартаўшчына!
У гразі ляжыць жанчына...
Нахіліўся: “Ты жывая?”
“Так”, - яна ў адказ ківае.
“А ці здольна гатаваць?
Мыць і ў хаце прыбіраць?”
“Падымі і дай на чарку,
Дык дагледжу гаспадарку”.
Наш Мікола разгубіўся:
“Хтосць багаццем падзяліуся?
Хто ж такі дабразычлівы:
Ці юнак, ці нават сівы?
Хто, скажыце, той гарэтнік -
Шчасце выкінуў на сметнік?
І Мікола думаў мала:
Як жа мне пашанцавала!
Хоць на працу і спазніўся,
Ды амаль што ажаніўся!”
Лістапад 2006
Бел. яз. Стихотворение - шутка " Находка". Краткое содержание: Николай бежал на работу мимо мусорной свалки и случайно обнаружил женщину, лежащую на земле... Убедившись, что она "живая" и готова за возможность " опохмелиться", делать любую работу по дому, - возрадовался: "Хоть на работу припозднился, но я, кажется, ЖЕНИЛСЯ!".
Свидетельство о публикации №121100204639