Апошнi дзень Мой верасень, бывай...
Апошні дзень… Мой верасень, бывай,
Плыві ў нябыт нябеснаю дарогай
І з ятрасцю шалёнаю сплывай
І з чалавечай жудаснай трывогай!
Апошні дзень… Мой верасень, ідзі
І больш ужо ніколі не вяртайся
З навінамі хаўтурнымі сюды,
А прыйдзеш зноў, дык людзям усміхайся!
Апошні дзень… Мой верасень, прабач,
Што прысвяціў табе так мала вершаў,
І ў дзень апошні дожджыкам не плач,
Бо й я з табой заплачу… нават першы.
30. 09. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121093002923
Артур Грей Эсквайр 30.09.2021 11:57 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 01.10.2021 09:37 Заявить о нарушении