Мамачцы
Я НЕ МАЮ ЦЯБЕ, А НІ ТУТ, А НІ ТАМ...
НЕ НА ШТО Я НЕ МАЮ ДАЗВОЛУ...
ЦЯБЕ ЛЁС АДАБРАЎ НА СУДЫ ДАКТАРАМ,
ЛІСЦЕ ЖОЎТАЕ КЛОНЯЧЫ ДОЛУ.
НЕ АДДАЦЬ, НЕ ПРЫНЯЦЬ - НЕПАД'ЁМНЫ ЦЯЖАР,
БЫ КАМЕННІ ЎЗВАЛІЛІ НА ПЛЕЧЫ...
СКОРА ГОДЗІК УЖО, БЫЦЦАМ МЕНЬШ СТАЛА ХМАР,
АЛЕ ЧАС, ЯК ТОЙ КАЖА, НЕ ЛЕЧЫЦЬ...
СВЕТЛЫ СМУТАК, ЯК ПУХ, ЛЁГКІ БЕЛЫ, ЯК ДЫМ,
ЗАСЦІЛАЕ ДА ШЧАСЦЯ ДАРОГУ...
ДЫ ВОСЬ ТОЛЬКІ ТВАЕ НА ПАДЛОЗЕ СЛЯДЫ
ДОРАЦЬ ВЕРУ, ШТО ТЫ КАЛЯ БОГА...
УСПАМІН, УСПАМІН - ВЕРНЫ СЯБАР СМУГІ...
СЭРЦА ЦІСНЕ, БО ПОМНІЦЬ ГАВОРКУ...
НЕ АБНЯЦЬ МНЕ ЦЯБЕ, ЧАЛАВЕК ДАРАГІ,
НЕ ПРАЙСЦІСЯ З ТАБОЙ ПА НАДВОРКУ...
НЕ СУСТРЭНЕШ МЯНЕ ЛЯ ДРАЎЛЯНЫХ ВАРОТ.
ЯК ЖА МНЕ ЦЯБЕ ТУТ НЕ ХАПАЕ!
У ТУРБОТАХ ПРАБЕГ ХУТКА ЖУДАСНЫ ГОД.
ДЛЯ МЯНЕ ТЫ ЗАЎСЁДЫ ЖЫВАЯ.
Свидетельство о публикации №121093002771