Паводле верша В. Стасенка

Знізала мары нітачкай цяпла,
Зпляла каралі з ягадак-бусінак,
Каб падарыць табе мая зямля,
Сваёй пяшчоты некалькі хвілінак.

Спяваю песню - так мне лепей жыць,
Ды, пра турботы, па жыцці забыцца.
Няма таго, з кім так хацелась быць,
І тая боль, ніяк  не загаіцца.

Вось так жыву: і плачу і смяюсь,
Сыноў гадую - год ужо не першы.
А калі цяжка - Богу памалюсь,
Альбо складаю, як умею, вершы.


Рецензии