Аднакласнiкам
Звер – інстынктам за дваіх...
Чалавек – сябрамі мілымі
І малітвамі за іх!
Разляцеліся па свеце…
А – ці ўбачымся?.. калі?..
Падрастаюць нашы дзеці,
Кім нядаўна мы былі.
Хто якімі жыве ідэаламі?..
У груповак якіх на чале?..
У жыцці асабістым – удала ўсё?..
Ці заўсёды ёсьць хлеб на стале?..
Нехта, мабыць, падаўся ў камэрцыю,
Нехта іншы даўно за мяжой.
Шмат сяброў, хто плыве па інэрцыі…
Я за ўсіх вас хварэю душой!
Свидетельство о публикации №121092803211