Рецензiя А. Зэкаву

Кранае верш цудоўнымі радкамі,
Бо талент ёсць - дарэчы, шчэ які!
Я ганарусь сваімі землякамі:
Яны спяваюць нібы жаўрукі!
І песні тыя - спадчына з прадвеку,
З зямелькі той, дзе ліп і бэзаў пах.
Дзе ёсць бадай у кожным чалавеку:
І талент той, і велічны размах!


Рецензии