Георгiю Лiхтаровiчу
За яе гаючую красу,
Вераснёва-верасова-ўзнёслую,
Максіма-, Янка- і Алесе-шматгалосую
І – адмыслова-словую, сваю...
Даматкана-калярова-новую,
Вечарова-спеўную бы сон,
Не марскую, а азёрна-ручаёвую,
Чыстую-празрыстую, сасновую...
(Мова ёсць жыццё – не забыццё),
Казачна-былінна-запаветную,
Што жыве даўно ў нашых краёх,
Невымоўна-шэптную, даверную,
Вечна-летуценна-мгненную...
Мова для народа – ўсё!
Мы без роднай мовы – аніхто!
Фота з сайта znyata.by ад 20.11.14 (фармат даты, які выкарыстаны на сайце)
https://znyata.by/novosti/georgij-likhtarovitch.html
Свидетельство о публикации №121092500853