Шэпат зор
Заглыну, патану ў цiшынi,
Развiтаюся сёння з нудой –
Маё гора, з ракой паплывi.
Шэпат зораў аблашчыць мой слых,
Да каханай укажа мне шлях.
Колькi сцежак прайшоў я крутых!..
Па балотах! Сцярнях! Камянях!..
Запалонiлi сэрца маё
Ды трымаюць закрыўшы ад зор.
Засланiлi пакуты акно,
Шторы чорныя ткаў нагавор…
У цiшы шэпат промняў пачуў,
Слова мiлае цеплiць душу,
Быццам хвалi ў святым ручайку, -
Да нябёс разам з iм узлячу!..
Свидетельство о публикации №121092505340
Мария Мучинская 28.10.2021 19:58 Заявить о нарушении
Жанна Арк Вощинчук Скугорь 28.10.2021 23:31 Заявить о нарушении