Жыццё кароткае, як сон...

***
Жыццё кароткае, як сон
Асенні – ўжо перад світаннем.
За вокнамі – дажджынак звон,
За вокнамі – сляпое ранне.

Зноў бачыў маму ў гэтым сне –
Адну хвіліначку, імгненне.
Калі і быць яшчэ вясне,
Дык хіба ў сне маім… асеннім.

24 – 25. 09. 2021 г.


Рецензии