Страна дождей
На сцяжынках мокрыя лісты.
Ужо гай бярозавы займае
Пахмурнае неба ад слаты.
Ад таго ўсё ярчэй успрымаю,
Прамянеюць кветкі, бы наноў.
Як даўно надзею ў сэрцы маю,
Восеньскіх чакаючы грыбоў.
Усталі лугам копны, бы пірогі,
Зелянее ў полі збажына.
Хутка стрэнуць зімнія дарогі,
Мне за імі мроіцца вясна.
Свидетельство о публикации №121092404463