ВЕРА
Устане з каленяў павольна, ціхутка.
І ў сонечных промнях сукенкаю белай
Заззяе свабодай, адзінствам і верай.
Устане яна, нібы Боская маці,
Над пушчаю вольнай, каб нас падтрымаці.
І будуць анёлы над хатамі лётаць,
Каб разам з бусламі дзень Волі праклёкаць.
Ты чуеш, народзе, як сэрцы трапечуць? --
Мы выйшлі, каб выправіць спіны і плечы.
Мы ўсталі, каб Воля кранула пачуцці.
Прыціхніце людзі! -- Айчыну пачуйце!
Яна ў нашых скронях і сэрцах грукоча,
Каб зліцца з народам, што волі так хоча.
Паслухайце, брацці, што кажа Айчына! --
Сягоння для песень у нас ёсьць прычына.
Мы шлях свой прайшлі праз вайну і пакуты.
Парвалі сістэмы рэжымныя путы.
Цяпер у яднанні народная сіла,
Каб жыць нам багата, каб смерць не скасіла.
Давайце ўсе разам паўторым з ёй словы:
Жыве Беларусь! -- нашай долі аснова.
12.09.2021. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №121092403415