Думы на вакзале

Дзесьці паміж Менскам і Заслаўем
Прыныніўся стомлены паэт.
Новы верш у сэрцы ўваскрасае --
Творца не расстраціў свой імпэт.

Напаткалі думы на вакзале.
Вырастаюць вершы з суму дзён.
Дзесьці паміж Менскам і Заслаўем
Шлях паэта сённяшні відзён.

Шэпча вецер думы аб Радзіме.
Плача восень на стары перон.
Круціць час заведзены гадзіннік,
Піша верш не стрэлкамі, -- пяром.

Так было ў жыцці маім калісьці
Сто гадоў назад, ці можа, больш.
Атрысала восень долу лісьце,
У мароз імчала басанож.

Паравоз змянілі электрычкі,
Лёг асфальт на дзён мінулых брук.
Не знайсці больш кучара і брычкі --
Новы час адвык ад дужых рук.

17.09.2021. Менск -- Заслаўе


Рецензии