МОВА
І ў праменнях світанку,
У паху чабору
І ў квецені бэзу,
Цябе сустракаў я
Ля хаты, на ганку
Ў малюнках прыроды,
Жыцця паланэзу.
О, мова мая! --
Мілагучная мова --
Крыніца жыцця,
Што з надзеяю б'ецца!
Ты долі народнай
І шчасця аснова,
Бо ты -- яго вера,
І думка, і сэрца.
Знішчалі цябе
Камуністы-вар'яты.
Хацелі з зямлі
Нашай вырваць язык.
Ды мова заўсёды
Вярталася ў хаты:
Яна падавала
Свой голас і зык.
Я чуў яе ўранні
На скошаным лузе:
На кветках вясновых,
Дзе пчолы гулі.
Развязвала мова
Зацягнуты вузел.
Яна вызваляла
Народ ад пятлі.
20.09.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121092403157
Какой точный эпитет!
З павагай,
Татьяна
Ионина Татьяна 22.10.2021 12:09 Заявить о нарушении