Лшцьвинския цэнтурыи
х х х
Алесю Пушкіну
Жураўліны клін рэвалюцыі
адлятае на Захад.Бывай!
Пад рэжымнымі экзэкуцыямі
застаецца глыбінны Край.
Прыйдзе час,каму трэба,- вернуцца
на бацькоўскі парог,
і пасунуцца ў храмы цемнікі
спавядацца,ды скажуць ім:до!
Позна правіць,прасіцца позна:
малады,маўляў,дурань быў.
Нешта зноў адбылося пад Лёзнам
і пайшло на прарыў.
У падзол,у плывун-пясок
залягаем крывіцкім гласарыем,
а вясной,як бярозавы сок,
працякаючы ўваскрасаем.
(...)
23.09.2021,Bod;,Noreg
Свидетельство о публикации №121092303814