Мокры верасень над лесам...
Мокры верасень над лесам
Атрасае пыл дажджоў,
Піша восеньскую п’есу
Ён з туманаў-міражоў.
Мокры верасень гуляе
Ўздоўж лясных дарог, брыдзе –
То лісічкі дзе губляе,
А то белы – дзе-нідзе.
Мокры верасень хвалюе
Развітаннем сэрца мне:
Вадкім золатам малюе
Ліст кляновы на акне.
23. 09. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121092302547