Стары сон

Гукаў цябе. Ты не пачула.
І ў сэрца холадам дыхнула
Што я  падумаў, як даўно
Пілі ў Адэссе мы віно.

І даў бог у тэатр папасці
Дзе яркія палалі страсці,
Пасля ж схапіць жарсцей самому,
Калі блукалі мы дадому.

Ты гнеў пакрыла асалодай,
Зламаны душ нам стаў нагодай,
Каб прытуліцца шчыльна целам,
Як я і ты таго хацела!

А днём праехацца па моры,
Дзе пырскі хваляў у прасторы
Лавіць, шчасліва ўсміхацца,
І ў цябе зноўку закахацца.


Рецензии