Хто ты, жанчына...
можа каліна,
вусны, што гронкі
з прысмакам горкім?
Хто ты, кабета,
можа, планета
ў руху бясконцым,
грэтая Сонцам?
Хто, маладзіца,
рэчкі вадзіца –
можна напіцца,
можна ўтапіцца?
Хто ж ты такая,
можа, святая
Божая Маці
ў кожнае хаце?..
Свидетельство о публикации №121092302283