Зноу узносяць восень жураулi у нябёсы...
Зноў узносяць восень жураўлі ў нябёсы,
Зноў лісічкі ў кошык лезуць з верасоў.
Зноў стаю, здаецца, я з душою босай,
Калі крочыць восень да мяне з лясоў.
Калі крочыць восень з лесу на дарогу,
Потым па дарозе ў смужныя палі,
Я малюся сэрцам восені і Богу,
Толькі каб узнеслі восень жураўлі.
Зноў узносяць восень жураўлі ў нябёсы.
Я дзіўлюся ўслед ім, нібы ўзнёсся сам.
Зноў стаю і плачу я з душою босай,
Зноў зямлі малюся, небу і лясам…
22. 09. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121092205736
З павагай - Зміцер.
Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко 23.09.2021 13:44 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 23.09.2021 19:07 Заявить о нарушении