Ля родных магiл
Жыццё завяршыла апошні адлік.
На помніках даты, калі нарадзіўся,
I даты, калі з небасхілу ты знік.
Ляжаць тут бацькі, нібы толькі са шлюбу,
Ды й так засталіся пад гэтай сасной,
I маці ўсё кажа: «Найлепшы мой любы»,
А бацька ў адказ: – «Толькі разам з табой».
А трохі далей - прытулілась бабуля,
Усё песні спявае - кудзельку прадзе.
Ды ў госці да іх прылятае зязюля,
Часцей тут бывае, кажу, як нідзе.
І донька, тут разам, ільне да бабулі,
Даведацца хоча аб тым, што было.
Памерла маленькай… Мы гора адчулі,
Ды ўсе паспыталі, якое яно...
Прыбралі магілкі, паставілі кветкі,
З прыгожым узорам на крыж рушнічок.
Ужо зелянеюць травою палеткі,
І бэз распускае блакітны вянок.
Але развітацца прыходзіць патрэба.
Пакрочым, бо ёсць яшчэ клопат зямны.
Глядзяць, не мігаючы, родныя ў неба,
Ды недзе галосяць па ўмерлых званы …
Свидетельство о публикации №121092106393