Стаяць мауклiва курганы...
І з паднябёснай вышыні
Ўглядаюцца ў стагоддзе,
Дзе іх нашчадкі, пра-пра-праўнукаў сыны,
Ля іх падножжа робяць штосьці.
Што ведаюць яны пра даўніну?
Пра мір – вайну?
Ці прашчураў сваіх забылі?
Якія лёсы тых, хто тут жылі,
У інтэрнэт-прасторы ажывілі?
Не закранутыя імклівасцю сучаснага жыцця,
Спяць курганы пад коўдрай мурагоў,
Чакаючы, калі іх з небыцця
Ў святочны дзень абудзяць зноў.
Над імі ў небе белыя аблокі
Плывуць нібы з папірусаў лісты –
Зачытаных да дзір мясцовых летапісаў тэксты…
Спяць курганы.
Фота: Алесь Суша (Рэспубліка Беларусь)
Свидетельство о публикации №121091905846
Жанна Улахович 23.09.2021 21:20 Заявить о нарушении
Рада, што мы з Вамі салідарныя ў спадзяванні на абуджэнне!
Люба Солошина 24.09.2021 23:49 Заявить о нарушении